«Я і Канстытуцыя»

15 сакавіка ў Доме-музее Адама Міцкевіча прайшло мерапрыемства “Я і Канстытуцыя”, прысвечанае Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы ДУА "Спецыяльная школа-інтэрнат г.Навагрудка" і выхаванцы Навагрудскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Навуковыя супрацоўнікі павіншавалі ўсіх удзельнікаў мерапрыемства з дзяржаўным святам, нагадаўшы пра сутнасць і значнасць Канстытуцыі для любой дэмакратычнай краіны.

Удзельнікі мерапрыемства таксама мелі магчымасць паглядзець прэзентацыю і даведацца пра цікавыя факты аб канстытуцыях і аб традыцыях святкавання дня канстытуцыі ў розных краінах свету.

362