19 сакавіка — 255 гадоў з дня нараджэння Адама Храптовіча

19 сакавіка – 255 гадоў з дня нараджэння Адама Храптовіча. Адам Храптовіч, як і ягоны бацька Іахім Літавор, быў вельмі адукаваным чалавекам, палітычным дзеячам, мецэнатам. У сваім маёнтку Шчорсы ён адмяніў некаторыя павіннасці сялян, заснаваў касу ўзаемнай дапамогі, а таксама пабудаваў ланкастэрскую школу, дзе ў 1822 г. навучалася 300 сялянскіх хлопчыкаў рознага веравызнання. Ён значна памножыў бібліятэку, заснаваную бацькам. У шчорсаўскай бібліятэцы бывалі і працавалі Іахім Лелевель, Уладзіслаў Сыракомля, Адам Міцкевіч. Дарэчы Міцкевіч нават жыў у Шчорсах улетку 1819 і 1820 гадоў і чэрпаў тут ідэі для сваіх паэм «Гражына», «Конрад Валенрод» і іншых. Сябар Адама Ян Чачот у 1841-1846 гадах працаваў тут бібліятэкарам.

348