Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў.

Гэты Дзень усталяваны ў 1982 годзе Асамблеяй Міжнароднай рады па пытаннях аховы помнікаў і славутых месцаў (ICOMOS), што была створаная пры ЮНЕСКА. Адзначаецца з 18 красавіка 1984 года.

Дэвізам Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў (International Day for Monuments and Sites) сталі словы: Захаваем нашу гістарычную радзіму.

Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (1-я катэгорыя). У 2018–2019 гг. быў праведзены капітальны рамонт даху будынкаў і збудаванняў. Работы праведзены за кошт сродкаў раённага бюджэту.

386