1 мая — Свята працы

Сёння калектыў Дома-музея Адама Міцкевіча наведаў урачыстае мерапрыемства "У славу працы".

Ля раённай Дошкі гонару адбылося ушанаванне працоўных дынастый, пасадка алеі працоўнай славы і адкрыццё трэцяга працоўнага семестра, студэнцкіх атрадаў.

Завяршылася мерапрыемства, ускладаннем кветак і вянкоў да Вечнага агню ля магілы Невядомаму салдату і памятнага знака загінулым землякам воінам-інтэрнацыяналістам.

338