Сустрэча-гутарка «Каб памяталі, каб ведалі...»

У Доме-музеі Адама Міцкевіча адбылася сустрэча-гутарка "Каб памяталі, каб ведалі...", прымеркаваная да Дня Перамогі 9 мая. Перад прысутнымі – атрымальнікамі сацыяльных паслуг аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ТЦСАН Навагрудскага раёна і вучнямі СШ №4 г. Навагрудка выступілі малалетныя вязні фашысцкіх канцлагераў Касабукін Міхаіл Кір'янавіч, які ў 1943-1944 гг. знаходзіўся ў лагеры пад Беластокам, і Жычко Марыя Мікалаеўна, якая ў 1944 г. знаходзілася ў лагеры "Азарычы". Яны падзяліліся сваімі ўспамінамі аб гэтых страшных і жорсткіх часінах.

353