Адкрыццё прасторава-дэкаратыўнай кампазіцыі, прысвечаный вузкакалейнай чыгунцы «Наваельня — Навагрудак — Любча»

13 мая 2023 г. супрацоўнікі Дома-музея прынялі ўдзел у знакавай падзеі - адкрыцці прасторава-дэкаратыўнай кампазіцыі, прысвечаный вузкакалейнай чыгунцы «Наваельня - Навагрудак - Любча», якая адбылася ў вёсцы Рабкі Дзятлаўскага раёна.

Тут на былым чыгуначным насыпе з’явілася кампазіцыя “Паравоз”, а таксама інфармацыйная шыльда аб’екта, знак, які сімвалізуе назву і паказвае накірункі перамяшчэння вузкакалейкі і ліпавая “Алея чыгуначнікаў”.

У Круцілавіцкай сярэдняй школе азнаёміліся са школьным музеем, адзін з раздзелаў якога прысвечаны дзейнасці гэтай вузкакалейкі.

410