Помнікі Міцкевічу ў свеце — г. Губін (Польшча)

Губін (польск. Gubin, ням.: Guben) — горад і адміністрацыйны цэнтр аднайменнай воласці ў Кросненскім павеце Любушскага ваяводства на захадзе Польшчы, на мяжы з Германіяй. У горадзе пражывае каля 16 600 жыхароў.

Губін лічыцца адным з самых старажытных лужыцкіх гарадоў. Першыя згадкі ўзыходзяць да ХІІІ стагоддзя. Уваходзіў у розныя дзяржаўныя ўтварэнні. У 1871 г. аказаўся ў складзе Германіі.

ЦІКАВА: У 1945 годзе ў адпаведнасці з рашэннямі Патсдамскай канферэнцыі, пасляваенная мяжа Германіі з Польшчай прайшла па рэках Одэру і Нейсе і падзяліла горад на дзве часткі: нямецкі Губен і польскі Губін.

Помнік Адаму Міцкевічу ў выглядзе перакатнага валуна з мармуровай плітой устаноўлены да 100-годдзя з дня смерці Адама Міцкевіча. Надпіс на помніку:

“Адам Міцкевіч 1798-1855. Да 100-годдзя з дня смерці вялікага паэта - жыхары Губінскага павета - 1955».

356