Майстар-клас па напісанню акварэльных работ у тэхніцы «a la prima»

У альтанцы на тэрыторыі дома-музея адбыўся майстар-клас па напісанню акварэльных работ у тэхніцы “a la prima” - у адзін прысест” якая дазваляе напісаць карціну за адзін сеанс.

Правяла яго Вікторыя Ярковіч, якая працуе дацэнтам кафедры "Прамысловы дызайн і ўпакоўка" Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ), з'яўляецца членам Беларускага саюза дызайнераў з 2006 г.

Нядаўна ў нашым музеі экспанавалася яе персанальная выстаўка акварэлі “Паэзія кветак”. Менавіта кветкі і былі асноўным сюжэтам гэтага майстар-класа.

304