Помнікі Міцкевічу ў свеце — Новы Сонч (Польшча). Помнік не захаваўся

Новы Сонч (Nowy Sącz) - горад, цэнтр павета ў Малапольскім ваяводстве на рацэ Дунаец на поўдні Польшчы, недалёка ад мяжы са Славакіяй. Насельніцтва - 83 794 чалавекі (на 2019 год).

Першы помнік Адаму Міцкевічу быў устаноўлены 4 снежня 1898 года з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння паэта. У той час горад знаходзіўся ў складзе Габсбургскай манархіі. У 1939 г., у першыя дні нямецкай акупацыі, помнік быў разбіты палякам, супрацоўнікам тагачаснай гарадской рады.

Новы помнік быў адкрыты ў 1962 г. Пра новы помнік тут - http://mickiewicz.museum.by/node/58377

328