19 ліпеня — дзень памяці Лесі Украінкі

Леся Украінка (1871-1913 гг.) нарадзілася ў Наваградзе-Валынскім і пры нараджэнні атрымала імя Ларыса Пятроўна Косач-Квітка. Літаратуразнаўцы прызнаюць яе адной з самых яркіх еўрапейскіх мадэрністак і адной з лепшых прадстаўніц украінскай літаратуры. Змалку захаплялася Адамам Міцкевічам, які аказаў вялікі ўплыў на яе раннюю творчасць. Многія ўкраінскія эксперты бачаць у іх працах шмат агульных рыс.

Першай згадкай Лесі пра Адама Міцкевіча можна лічыць пераклад на ўкраінскую мову невялікага фрагмента (Вілія) з паэмы «Конрад Валенрод». Пераклад быў створаны прыкладна ў 1887 годзе, калі пісьменніцы было 16 гадоў. Пазней пераклала паэму “Дзяды”.

Як літаратурны крытык Леся Украінка напісала артыкул «Нататкі пра тагачасную польскую літаратуру», які ўпершыню быў апублікаваны ў часопісе «Życie» у 1901 годзе. Там пісьменніца лічыць выдатным прыкладам для маладых рэалістаў самы вядомы твор Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш» .

Верш Лесі Украінкі «На матыў з Міцкевіча», напісаны па матывах верша «Няпэўнасць» таксама з’яўляецца водгукам на творчасць Адама Міцкевіча.

У г. Мінску ёсць вуліца Лесі Украінкі і памятная дошка на месцы дома, у якім яна жыла ў 1898-1901 гг.

265