20 ліпеня — Міжнародны дзень шахмат. Адам Міцкевіч і шахматы

Пачынаючы з 1966 г. 20 ліпеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень шахмат. Гэтае свята праводзіцца па рашэнні ФІДЭ - Міжнароднай шахматнай федэрацыі, заснаванай у гэты дзень у 1924 годзе.

ФІДЭ - міжнародная няўрадавая спартыўная арганізацыя. На сённяшні дзень яе членамі з'яўляюцца 199 нацыянальных федэрацый (на 2023 год). У 2019 годзе на паседжанні Генеральнай Асамблеі ААН дзень 20 ліпеня быў абвешчаны таксама Сусветным днём шахмат (World Chess Day).

Адам Міцкевіч захапляўся рознымі гульнямі, і асабліва шахматамі. Ён нават меркаваў напісаць працу па тэорыі гульні.

У адным са сваіх лірычных вершаў “Да М…”, прысвечаным успамінам пра каханую Марылю, Міцкевіч кажа і пра той час, які яны праводзілі за шахматнай дошкай. Урывак:

«Калі, шахматам з табою час мы прысвячалі
Убачыш, што гульня прайграная твая,
Ты ўспомніш пра сябе: «Вось так яны стаялі,
Калі ў апошні раз з ім тут гуляла я».

Знаходзячыся ў Расіі Адам Міцкевіч і Аляксандр Пушкін пры сустрэчах часта садзіліся за шахматную дошку і падоўгу гулялі - былі заўзятымі шахматнымі дуэлянтамі.

У калекцыях Музея Міцкевіча ў Парыжы знаходзіцца копія акварэлі з натуры, намаляванай у альбоме Цэліны Шыманоўскай, дзе паказаны Міцкевіч, які гуляе ў шахматы ў Рыме ў 1830 г. з рускім князем Галіцыным, тагачасным рускім паслом пры Ватыкане.

Ёсць малюнак «Міцкевіч гуляе ў шахматы з Марыляй» да львоўскага выдання 'Балад і санетаў' Міцкевіча (1891 г.)

Шахматы, якімі Міцкевіч карыстаўся падчас знаходжання ў Расіі, знаходзяцца ў Літаратурным музеі імя Адама Міцкевіча ў Варшаве.

276