Помнікі Міцкевічу ў свеце — сяло Пшынацецка (Польшча)

Пшынацецка (ням.: Netzbruch) — сяло, размешчанае ў Стшэлцы-Дрэздэнкаўскім павеце ў Любускім ваяводстве ў заходняй частцы Польшчы. Раней яно было часткай Германскай імперыі і называлася Нецбрух. Па дадзеных на 2011 год, у сяле пражывала 475 чалавек.

Помнік Адаму Міцкевічу адкрыты ў 1959 годзе і знаходзіцца каля будынка 19-га стагоддзя, у якім раней размяшчалася школа.

241