Адкрыццё персанальнай выставы Івана Струкава

Сёння ў Доме-музеі Адама Міцкевіча прайшло адкрыццё персанальнай выставы "Мой родны кут" Івана Струкава. 

Выстава яго работ праходзіць у нас упершыню, і пазнаёміцца з творчасцю Івана Струкава, сустрэцца з самім мастаком захацелі многія. Падтрымаць і павіншаваць "вінаватага ўрачыстасці" прыйшлі і яго сябры.

Да пачатку мерапрыемства людзі паспелі пахадзіць па зале, паглядзець выставу, і па захопленых поглядах і ўхваляльных усмешках, з якімі наведвальнікі абменьваліся думкамі, абмяркоўваючы сюжэты карцін, было відаць, што выстава ўсім спадабалася.

У асяроддзі такіх карцін і людзей дзень атрымаўся па-сапраўднаму святочным. 

Прапануем вам фотарэпартаж.

265