«Віват, музей! 85 гадоў гісторыі»

Сёння, 9 верасня, у музеі адбылося культурна-асветніцкае свята, прысвечанае 85-гадоваму юбілею Дома-музея "Віват, музей! 85 гадоў гісторыі". У рамках мерапрыемства было высаджана дрэўца рабіны, адкрыты два арт-аб'екты ("Пергола сустрэч" і "Лаўка жаданняў"). На тэрыторыі працавалі пляцоўкі з майстар-класамі па вырабе ганчарных вырабаў, выцінанкі, памятных значкоў. Госці пазнаёміліся з мультымедыйнай прэзентацыяй "85 гадоў гісторыі", праслухалі лекцыю аглядальніка газеты "Культура" Зміцера Юркевіча аб радаводзе сям'і Міцкевіча. Фінальнай прыгожай кропкай свята стаў літаратурны салон "Мы зноў Міцкевіча чытаем разам".

226