«Добры дзень, суседзі!»

У рамках міжраённай патрыятычнай акцыі "Добры дзень, суседзі!" дэлегацыя Дзятлаўскага раёна наведвае Навагрудскі раён.

Адным с пунктаў праграмы было наведванне Дома-музея Адама Міцкевіча.

Госці наведалі не проста музей, а музей пад адкрытым небам!

Пазнаёміліся з забудовай музея, з новымі арт-аб'ектамі на тэрыторыі, якія з'явіліся з нагоды юбілея, пачаставаліся прысмакамі Гаспадыні.

219