Бюст Адама Міцкевіча ў дар музею

30 верасня з нагоды 225-годдзя з дня нараджэння паэта ў Доме-музеі Адама Міцкевіча быў урачыста адкрыты бюст Адама Міцкевіча, які быў перададзены ў дар музею сярэдняй школай №36 г. Гродна.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел кіраўніцтва Навагрудскага раёна, дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў Вялікаболдзінскага муніцыпальнага раёна Ніжагародскай вобласці, Муніцыпальнай адміністрацыйнай адзінкі «Вяземскі раён» Смаленскай вобласці і Светлагорскай гарадской акругі Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

212