Вучні з Карчоўскай СШ наведалі музей

Сёння Дом-музей Адама Міцкевіча наведалі вучні 7 класа Карчоўскай СШ Баранавіцкага раёна.

Побач з вёскай Карчова знаходзілася Туганавіцкая сядзіба. 3 XVII і да сярэдзіны XIX стагоддзя маёнтак належаў памешчыкам Верашчакам. Тут у час летніх канікул гасцяваў будучы паэт Адам Міцкевіч. Тут жа ён пазнаёміўся з Марыляй Верашчакай – першым вялікім сваім каханнем, якое пранёс праз усё жыццё і творчасць. На той момант Марыля была ўжо заручана з графам Ваўжынцам Путкамерам, за якога выйшла замуж у 1821 годзе.

Сядзіба была страчана пад час першай сусветнай вайны. Зараз аб гэтым напамінае назва парка на высокім левым беразе р. Сэрвач.

На фота: вучні каля музейнай экспазіцыі Туганавічы і Карчова.

173