Сябры, дзелімся прыемнай навіной!

Хто ж не любіць падарункі? Нават музеі ад іх не адмовяцца.

Дзякуючы беларускаму мастаку Віктару Мікіце ў фондах нашага музея з'явіўся новы прадмет - радавод А. Міцкевіча.

З 22 лістапада ў нашым музеі адкрыецца выстава карцін Віктара Васільевіча "Творчыя знаходкі".

Мікіта Віктар Васільевіч нарадзіўся 25 красавіка 1955 года ў горадзе Гродна.

З 1966 па 1973 г. вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. Пасля заканчэння школы паступіў на аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, якое скончыў у 1979 годзе.

Прымаць удзел у выставах пачаў з 1976 года. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1981 года.

З 2008 года працуе выкладчыкам у Інстытуце сучасных ведаў імя Шырокава.

Працуе пераважна ў кніжнай, станковай графіцы, камбінаванай тэхніцы, жывапісе. Аформіў шэраг кніг беларускіх і зарубежных аўтараў.

Прымаў удзел у замежных выставах беларускай графікі ў Грэцыі, Францыі, Эфіопіі, Польшчы, Балгарыі, Расіі, Украіне. Мае дыпломы ўсесаюзных, рэспубліканскіх краін Балтыі і Беларусі конкурсаў кніжнай графікі.

Карціны знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага мастацтва, літаратурных музеях Я. Коласа, Я. Купалы, А. Міцкевіча, у Расійскай акадэміі мастацтваў, а таксама ў прыватных калекцыях у Германіі, Швейцарыі, Кітаі, Фінляндыі, Эстоніі. , Расіі.

Творчыя працы адметныя метафарычнасцю, сімволіка-алегарычнымі матывамі, асацыятыўнасцю.

157