Госці ў музеі

У рамках тыдня традыцыйнай культуры Дом-музей Адама Міцкевіча наведаў народны калектыў майстроў сучаснага і традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Каляравая альтанка".

Падарожжа па музеі скончылася майстар-класам па вырабе сняжынак ад кіраўніка калектыву - Клімко Наталлі Аляксандраўны.

Музей атрымаў свой першы навагодні падарунак - саламянага дракона, сімвал наступнага года.

163