Выстаўка Ядвігі Сенько «Святло ікон»

У Доме-музеі Адама Міцкевіча дзейнічае выстаўка ікон, створаных мастачкай з Маладзечна Ядвігай Сенько. Сярод яе работ праваслаўныя і каталіцкія іконы на самыя разнастайныя іканаграфічныя сюжэты.

Ядвіга Сенько - аўтар звыш 2 тысяч ікон і карцін, якія можна ўбачыць у храмах Беларусі і за мяжой. Яе работы захоўваюцца ў прыватных калекцыях многіх краін свету. Амаль за дваццаць гадоў у розных гарадах нашай краіны прайшло больш за 250 персанальных выставак гэтай таленавітай мастачкі.

Запрашаем Вас на свае вочы ўбачыць цудоўнае СВЯТЛО ІКОН у гэтыя святочныя дні!

103