«Помнікі Міцкевічу ў свеце» — Заверце (Польшча)

Заверце (польск. Zawiercie) — горад у паўднёвай часцы Польшчы, уваходзіць у Сілезскае ваяводства. Насельніцтва – каля 50 000 чалавек.

Помнік Адаму Міцкевічу ў г. Заверце быў адкрыты ў 1907 г. У гэты час Заверце належала Каралеўству Польскаму, якое было ў межах Расійскай імперыі.

З ваколіц Заверце прывезлі скальныя камяні для падмуркаў і пастамента. У выніку, наверсе, нібы ў пячоры, стаяў высечаны з каменю бюст Адама Міцкевіча ў падвоеную натуральную велічыню, тварам да Заверце. Падабенства аблічча зроблена паводле пасмяротнай маскі паэта і партрэта Мардасевіча. Ніжэй, пад бюстам, скульптар змясціў у паглыбленні сімвалічную фігуру хлопчыка ў сціплым адзенні, які трымае ў паднятай руцэ шапку.

Помнік не захаваўся.

129