З нагоды дня нараджэння паэта Язэпа Пушчы

7 мая (20 мая) – дзень нараджэння Язэпа Пушчы (сапр. Іосіф Паўлавіч Плашчынскі) (1902-1964 гг.) - беларускага паэта, крытыка, перакладчыка.

Пасля заканчэння Мінскага рэальнага вучылішча Язэп Пушча быў працаваў настаўнікам у роднай вёсцы Каралішчавічы ў Мінскім павеце. Пазней вучыўся на педагагічным факультэце БДУ. У 1920-х гадах быў адным з заснавальнікаў літаратурных аб'яднанняў “Маладняк” і "Узвышша". Пісьменнік працаваў сакратаром літаратурнай камісіі ў Інбелкульце, рыхтаваў першае акадэмічнае выданне твораў Максіма Багдановіча. Апошнія гады жыў у Мінску. На шэраг яго вершаў напісаны песні.

Сярод яго твораў ёсць верш, прысвечаны Адаму Міцкевічу (1936 г.):

Я не на беразе самотнай Леты,
А на скалістым, ветраным узмор’і.
Чытаю ўголас «Крымскія санеты»,
Ўглядаюся у ясныя сузор’і.
На моры неўгамонных хваль усплёсы,
Узнепакоіў вецер белых чаек.
Я слухаю іх спеў рознагалосы
І ўсходу сонца на скале чакаю.
У радасным здзіўленні мае вочы.
Здаецца мне: Адам Міцкевіч крочыць,
Ўзыходзіць на скалу, як на Байдары.
Ідзе Адам Міцкевіч светлай явай.
Схіляюся перад пяснярскай славай:
Ты жыў на свеце і спяваў не дарам!

У 1960 г. напісаны верш “У Шчорсах” – фрагмент:

Bepaceнь ca шчoдpaй жмeнi
Cыплe збoжжa y пpыгopшчы.
Aдcпявaлi ў пoлi жнei,
Ў xapacтвe aceннiм Шчopcы.
Я iдy нa вoклiч гэты,
I дyшы, i cэpцy блiзкi.
Tyт нe paз cябpы-пaэты
Cвoй пaклoн aддaлi нiзкi.
Bocь ён – дyб, мaгyтны вeлiч,
Beцep-xлoпчык гнe aжынy.
Koлicь тyт Aдaм Miцкeвiч
Cycтpaкaў cвaю Гpaжынy.

11