"Ноч музеяў" адбылася!
Спачатку гасцей чакалі цікавосткі жаночай і мужчынскай моды 19 стагоддзя, салоннае жыццё і гульні.
Потым чайная прынцэса адцягнула ад мітусні, і навучыла сузіраць прыгажосць. Таксама кожны панёс з сабой скрыначку з гарбатай, якую сам жа і дэкараваў.
Не абыйшлося і без актыўнасцяў: у музеі можна было сабраць пазлы, прайсці квэст, паўдзельнічаць у віктарыне. У канцы кожнай актыўнасці чакаў прыз.
Ну а аматараў больш спакойнага баўлення часу можна было знайсці ў нашым кінасалоне.
Дзякуй усім, хто наведаў нас, да новых сустрэч!