Календарь мероприятий

Показать события по типу
« Пятница Май 18, 2018 »
Пт

На выстаўцы прадстаўлены музейныя прадметы (фатаграфіі, кнігі), якія распавядаюць пра мерапрыемствы, якія адбываліся ў 19 і 20 стагоддзях з нагоды юбілейных і памятных дат Адама Міцкевіча.

Начало: 18.05.2018 09:00
Окончание: 18.05.2018 23:00

Мерапрыемствы ў Міжнародны дзень музеяў – 18 мая 18.00-23.00

18.00 Прэзентацыя мастацкай выстаўкі Віктара Залаціліна “На зямлі пана Тадэвуша”
18.30 Прэзентацыя аднадзённай выстаўкі “Прыжыццёвыя выданні твораў Адама Міцкевіча ў фондах дома-музея”
18.45 – 21-00 Літаратурна-музычная гасцёўня “Навагрудскі край – мой родны дом”:
- Акцыя “Чытаем Міцкевіча разам”
- “У гасцях у няні Ганны” – выступленне ўдзельнікаў гуртка “З польскай на “ТЫ” Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей
- Творчая вечарына пісьменніка і музыканта Міхаіла Зізюка

Начало: 18.05.2018 16:51

Віктар Залацілін нарадзіўся ў 1955 г. у в.Купіск Навагрудскага раёна. Закончыў геаграфічны факультэт Белдзяржуніверсітэта і Інстытут народнай гаспадаркі.

Займаеца жывапісам з 2001 г. Любімая тэматыка яго твораў – краявіды Навагрудчыны. Аўтар шматлікіх персанальных выставак у Гродне, Мінску, Віцебску і інш. Работы мастака захоўваюцца ў шэрагу музеяў Беларусі і ў прыватных калекцыях ў С-Пецярбургу, Львове, Маскве, Мінску, Нью-Йорку, Таліне і інш.