Мастацкая выстаўка "Родны край"


З 20 ліпеня 2010 г. у музеі працуе персанальная мастацкая выстаўка ураджэнцаў Навагрудчыны Івана і Юрыя Козелаў, якія сёння жывуць і працуюць у г.Мінску, з’яўляючыся выкладчыкамі мастацкага каледжа. “Два браты працягваюць лепшыя традыцыі айчыннай школы рэалістычнага жывапісу. Іх яднаюць шчырая замілаванасць някідкімі вясковымі краявідамі, любоў да сівой даўніны, што пацвярджаюць такія частыя ў іх творчасці архітэктурныя відарысы старажытных гарадоў і мястэчак” (часопіс “Мастацтва” №12. 2007).
Выстаўка будзе працаваць да 15.09.2010 г.

104