История, достижения музея



Вы можете перевести эту страницу на другой язык:


НАШИ УСПЕХИ:

Наши успехи:
Дом-музей Адама Мицкевича – один из наиболее посещаемых музеев области – свыше 20 тыс. человек в год. Значительная часть посетителей – иностранные туристы.

За время работы действующей экспозиции коллектив музея стал:
-лауреатом Первого Национального туристского конкурса «Познай Беларусь» (2003),
-победителем и призёром областного конкурса «Учреждение культуры года» (2003, 2009, 2012),
-участником 1-го и 2-го Национального форума «Музеи Беларуси» (2012, 2014),
-лауреатом конкурса «Музеи Беларуси – третьему тысячелетию» в номинации «Лучшее музейное издание» (2012).

Коллектив музея награждён:
-Грамотой Министерства спорта и туризма (2011),
-Почетной грамотой управления идеологической работы, культуры и по делам молодёжи Гродненского облисполкома (2013),
-Благодарностью дирекции Института истории НАН Беларуси (2014).

Сотрудники музея стали лауреатами премии Гродненского облисполкома имени А.И.Дубко «За творческие достижения в отрасли культуры и искусства», награждены грамотами и дипломами районного, областного и республиканского уровней.

-------------------------------------------

Гісторыя Дома-музея Адама Міцкевіча

Першая рэальная спроба стварэння ў Навагрудку музея Адама Міцкевіча адносіцца да 1920 года. Тагачасны орган мясцовай улады - Навагрудскі павятовы рэўком выдаў 16 верасня 1920г. загад №40 аб утварэнні ў доме, дзе жыў паэт музея або бібліятэкі яго імя. Загадвалася прадаставіць пражываючым там людзям новае жыллё, а будынак аддаць у распараджэнне аддзела народнай асветы. Дадзенае рашэнне не было ажыццёўлена, бо ў ходзе польскай-савецкай вайны Навагрудак праз два тыдні быў заняты польскай арміяй.Рэальна Дом-музей быў створаны ў 1930-я гады намаганнямі "Міцкевічаўскага камітэта" - добраахвотнага навуковага таварыства пад кіраўніцтвам мясцовага ваяводы. Рашэнне аб стварэнні Дома-музея прынята "Міцкевічаўскім камітэтам" 10 мая 1931г. Адкрыццё музея адбылося 11 верасня 1938 года. Яго першым дырэктарам стаў Уладзіслаў Ляруй (Wl. Laroj). З устанаўленнем на Заходняй Беларусі савецкай улады, пастановай Савета народных Камісараў БССР ад 3.12.1940г. Дом-музей быў узяты пад ахову дзяржавы і перайшоў у распараджэнне Народнага камісарыята асветы. У чэрвені 1941г. Дом-музей быў разбураны трапіўшай у яго нямецкай авіябомбай. Была знішчана большая частка экспанатаў. Пэўная колькасць уцалелых экспанатаў была вывезена ў пасляваенны час на тэрыторыю Польшчы.Дом-музей быў адноўлены ў даваенным выглядзе да 100-годдзя з дня смерці А.Міцкевіча і адкрыты 26 лістапада 1955г. Чарговая музейная экспазіцыя адчынілася ў 1971 годзе і з пэўнымі зменамі праіснавала да канца 1980-х. У 1989-1990-м гадах віленскім аддзяленнем польскай фірмы "Budymex" за сродкі беларускага боку была праведзена рэканструкцыя сядзібы Міцкевічаў: адноўлены будынак па ўзору пач. ХІХст., пабудаваны флігель, які злучаецца з асноўным будынкам падземным пераходам, а таксама свіран, калодзеж, альтанка. У адноўленым будынку 12 верасня 1992г. адкрылася новая экспазіцыя, створаная сумесна супрацоўнікамі Дома-музея і Музея Літаратуры імя А.Міцкевіча з Варшавы. У ёй знаходзілася, акрамя ўласных, і 152 экспанаты, перададзеныя на дэпазіт польскімі музеямі.

У маі 2001г. дадзеныя экспанаты вернуты польскаму боку.Дзеючая сёння экспазіцыя адкрыта 25 мая 2001г. Работы па яе стварэнню (за сродкі мясцовага (Навагрудскага райна) бюджэту) выкананы прадпрыемствам "Мінскі мастацкі камбінат". Аўтары навуковай канцэпцыі супрацоўнікі Дома-музея С.Анісімава. Н.Чарняўская, М.Гайба. Мастацкае рашэнне ажыццёўлена мастаком Г.Чыстым (г.Мінск).Дырэктар музея са студзеня 2000г. М.П.Гайба. Штогод Дом-музей наведвае каля 20 тысяч чалавек. Экскурсіі праводзяцца на беларускай, рускай, польскай, нямецкай і англійскай мовах.

Мікалай Гайба


dyplom1
dyplom3
Dyplomy
dyplomy_Gaiba