Галоўныя падзеі 2015 года

Баль у доме Міцкевічаў
12 верасня 2015 г. у Доме-музеі ўпершыню прайшоў баль у стылі 19 стагоддзя. У балі ўдзельнічалі сябры клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі "Паўночная вежа" (г.Віцебск), а таксама клубаў "Барысаўская мыза" і "Дзядзюшкін ларнет" (г.Барысаў).

Выставка "Пророк своего времени. Адам Мицкевич. Иллюстрации и медальоны" из собрания Польского исторического и литературного общества в Париже
(Выставка экспоніровалась с 11.07.2015 г. до 15.12.2015 г.)

Выстаўка "Навагрудскі край вачыма Канута Русецкага"
(са збораў Музея "Замкавы комплекс "МІР")

Міжнародны дзень музеяў

У Доме-музеі Адама Міцкевіча (15 мая 2015 г.):
– музейна-педагагічныя заняткі “Завітаем у музей” і “Невядомыя рэчы ў кухні Міцкевічаў”;
– паказ лялечнага спектакля “Піліпка-сынок” Узорнага тэатра лялек “Шчарсунок” Шчорсаўскага Дома культуры.
- тэатралізаваная пастаноўка "Свіцязянка" гуртка польскай мовы Навагрудскага цэнтра творчасці дзяцей і юнацтва (на польскай мове).
– прэзентацыя мастацкай выстаўкі “Навагрудскі край вачыма Канута Русецкага” са збораў “Музей “Замкавы комплекс “Мір”;
- літаратурна-музычная кампазіцыя “Развітальны паланэз для Марылі і Айчыны” у выкананні навучэнцаў Навагрудскага сельскагаспадарчага ліцэя.

"Я этим городом храним"
24.04.2015 г. пад такой назвай прайшла квэст-гульня сярод вучняў навагрудскіх школ. Удзельнічала 9 каманд, якія, ўзяўшы старт ад дома-музея, павінны былі адшукаць памятныя мясціны на тэрыторыі горада і як найхутчэй вярнуцца на тэрыторыю музея, дзе пазней былі ўзнагароджаны пераможцы.

705