Выстаўка "Жыццё і творчасць Якуба Коласа"


8 красавіка ў Доме-музеі Адама Міцкевіча пачне працу выстаўка "Якуб Колас: жыццё і творчасць", прымеркаваная да 110-годдзя пачатку яго літаратурнай дзейнасці.
На выстаўцы, якую прадаставіў дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г.Мінск), праз фатаграфіі людзей, мясцін, твораў наведвальнікі пазнаёмяцца з біяграфіяй народнага паэта, частка жыцця якога была звязана і з Навагрудчынай. Таксама дэманструюцца 18 ілюстрацый мастакоў М.Селяшчука і Б.Заборава да паэмы Я.Коласа “Сымон-музыка”.
Музей працуе штодзённа, акрамя панядзелка, з 9.00. да 18.00.
Уваходны білет на выстаўку - 6 000 беларускіх рублёў, экскурсія па выстаўцы - 20 000 беларускіх рублёў за групу.
Выстаўка будзе экспанавацца на працягу месяца.

316