Новая паслуга музея


 Музей Адама Міцкевіча 2018
16.08.2018. У сёлетні юбілейны год з дня нараджэння Адама Міцкевіча дом-музей прапануе кіналекторый “Сэрцу мілая Айчына”, на якім гледачам будуць дэманстравацца тэлефільмы пра жыццё і творчасць нашага знакамітага земляка, пра гісторыю і культуру Навагрудчыны.

Музей запрашае на кіналекторый кожную пятніцу ў 11.00. Дарослыя - 1 руб. 20 кап., школьнікі, навучэнцы, студэнты, пенсіянеры - 80 капеек. На фота: вучні СШ №4 г.Навагрудка.

Дзень і час прагляду можа быць зменены па папярэдняму ўзгадненню. Даведкі па тэлефонах: 2-43-40, 2-32-67.