Виртуальное путешествие по выставке "Поэма "Пан Тадеуш" сквозь время и народы"

Паэма выдадзена ў Парыжы ў 1834 годзе.
Працуючы над "Панам Тадэушам" А. Міцкевіч у думках вяртаўся ў сваю родную Навагрудчыну, успамінаў "вясну вялікіх надзей”, свае ўражанні ад паходу Напалеона у Расію, жыцце і быт у вёсках і шляхецкіх сядзібах.
Даследчыкі творчасці паэта лічаць гэтую паэму энцыклапедыяй шляхецкага нацыянальна-вызваленчага руху пачатку ХІХ ст. А яшчэ яе можна назваць энцыклапедыяй жыцця Навагрудчыны таго ж часу - столькі ў ёй іменаў, геаграфічных назваў, апісанняў прыроды і яе багаццяў, побыту людзей розных саслоўяў і г.д. Як пісаў А. Міцкевіч А.Адынцу: "Што там лепш за ўсе - дык гэта напісаныя з натуры малюнкі нашай радзімы, нашых звычаяў і нораваў". "Я ізноў жыву ў Літве, у яе лясах, у корчмах, са шляхтай, з яўрэямі… рэдка куды выходжу...” Што падзеі паэмы адбываюцца на Навагрудчыне, сведчаць назвы вёсак Брацянка, Варонча, Кашалева, Купіск, Ятра і іншыя.
"Туды, у край дзяцінства, хоць бы ў госці
Мне думкай заляцець і сенакосам,
Прабегчы па траве ў калена босым,
Нарваць званкоў з расой пучок ліловы,
Сцінаючы дубцом балігаловы!
У ім небагатым, цесным, я быў шчасны;
Як Богу – божы свет, так мой уласны
Дом на радзіме быў шырокім светам
Усіх маіх вытокаў...".
(Пераклад Язэпа Семяжона)

1233