Владимир Короткевич "Слова Міцкевічу (Верш у прозе)".

Да юбілею Уладзіміра Караткевіча...
Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч нарадзіўся праз 75 гадоў з дня смерці Адама Міцкевіча, менавіта, у той самы дзень - 26 лістапада. Творчасць Адама Міцкевіча была яму блізкая і зразумелая.
У 1955 годзе Караткевіч напісаў "Слова Міцкевічу (Верш у прозе)".

"Кажуць, што ў ноч на дваццаць шостае лістапада ты з’яўляешся на зямлю, якая цябе нарадзіла, і ходзіш па ёй, заглядаючы ў кожную хату, ў кожную адрыну на дно кожнага глыбокага возера.
Нячутныя крокі твае, а вочы з пяшчотнасцю нябачанай глядзяць на гэтую простую і мілую зямлю.
<...>
Неабсяжная зямля наша, але паўсюль, дзе пачуеш ты «кугаканне» савы над акном хаты, ты, непрыкметны, заходзіш у хату і глядзіш у вочы новаму чалавеку, які нарадзіўся ў той дзень, калі ты памёр".

Чытаць цалкам - https://knihi.com/Uladzimir_Karatkievic/Slova_Mickievicu_Viers_u_prozie.html

365