Фотавыстаўка “Там возера Свіцязь, як шыбіна лёду, ляжыць паміж дрэваў цяністых”


На выстаўцы прадстаўлены з фондаў дома-музея 15 фатаграфій нашага шмат у чым унікальнага і найвялікшага ў Гродзенскай вобласці возера.

Во­зе­ра Сві­цязь — ад­но з лі­ку тых, што прэ­тэн­ду­юць на зван­не най­пры­га­жэй­шых у Бе­ла­ру­сі. Амаль ідэа­льна круг­лая фор­ма, чыс­тая праз­рыс­тая ва­да.

Аўтарам фатаграфій з’яўляецца Аляксандр Ласмінскі – заслужаны журналіст Беларускага Саюза журналістаў, кіраўнік Народнага фотаклуба “Гродна”, аўтар 38 кніг і арганізатар больш чым 400 фотавыстаў у краіне і за мяжой, лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў у галіне фатаграфіі і тэлебачання. Ён узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”.

255