Выстаўка «У ракурсе — фотаапарат»


У Доме-музеі Адама Міцкевіча пачала работу выстава "У ракурсе - фотаапарат".

Міхаіл Касабукін (г. Навагрудак) прадставіў на ёй сваю калекцыю фотаапаратаў, сярод якіх "Фотокор 1" (1930-х гадоў), серыю фотаапаратаў маркі "Зенит", якія выпускаліся, у т.л. і ў Беларусі ў г.Вілейка, самы масавы ў свеце фотааппрат "Смена-8М" (выраблена 21 мільён шкук) і іншыя, а таксама аксэсуары да іх. Цікавасць выклікаюць і зробленыя ім фатаграфіі Навагрудка 1960-1980-х гадоў.

Уладзімір Кунік (г. Баранавічы) прадстаўляе выкананыя ім фатаграфіі на розных матэрыялах (на паперы, плёнцы, тканіне), а таксама фатаграфіі, якія паказваюць гісторыю развіцця фотасправы.

 Відэапрэзентацыя выстаўкі "У ракурсе - фотаапарат" - тэлекампанія "Нова-ТБ" 22.03.2022 г. Глядзець па спасылцы -  https://youtu.be/16PxoE0ncGI?t=1809

386