Выстаўка жывапісу Віктара Сагановіча «Маё Палессе»


Віктар Мікалаевіч Сагановіч нарадзіўся 23 ліпеня 1960 г. у г. п. Целяханы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Мастак працуе ў тэхніках алейнага жывапісу, пастэлі і графікі. У мастацкіх выставах удзельнічае з 1983 г., правёў шэраг персанальных выстаў. У 1990 г. разам з Яўгенам Кузняцовым арганізаваў творчае аб’яднанне мастакоў «АРТ-факт». Віктар Сагановіч пісаў нацюрморты, іконы, але ў жывапісе найболей любіць гарадскі пейзаж, архітэктуру. Стварыў рамантычны вобраз Пінска, які стаў вядомы ў гарадах-партнёрах, а графічныя аркушы з відамі сталіцы Палесся тыражыруюцца ў якасці рэкламнай прадукцыі.

388