Выстаўка жывапісу і графікі «Лініі на вадзе»


Вашай увазе прапануецца персанальная выстаўка мінскай мастачкі Валянціны Хаткевіч. Яна з'яўляецца выпускніцай аддзялення "Графічны Дызайн" 2019 года Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Акрамя асноўнай дзейнасці ўвесь свой вольны час Валянціна прысвячае жывапісу і графіцы, рэгулярна выстаўляецца ў Мінску як член міжнароднага творчага аб'яднання "Дом дружбы", а таксама арганізоўвае свае персанальныя выстаўкі ў раённых і абласных цэнтрах Беларусі. Асноўным жанрам прадстаўленых на выстаўцы карцін з'яўляецца пейзаж з натуры.

739