Персанальная выстаўка жывапісу Галіны Цыдзік «Мары мастака»


Персанальная выстаўка жывапісу Галіны Цыдзік "Мары мастака"

Галіна Цыдзік нарадзілася ў г.п. Мір Гродзенскай вобласці. Яна з дзяцінства любіла маляваць і марыла стаць мастаком, але сур'ёзна займацца творчасцю пачала толькі ў сталым узросце. У 1986 г. скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці квантавая фізіка, а ў 2019-м - Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, дзе зараз і працуе.

Асноўная тэма работ - гэта ўражанні ад прыроды нашай сінявокай Беларусі. Выстаўку складаюць пейзажы і нацюрморты, перавагу аўтар аддае палявым і лугавым кветкам.

673