Будзе цікава ў лістападзе-снежні


Выстаўка карцін Віктара Мікіты "Творчыя знаходкі".

Мікіта Віктар Васільевіч нарадзіўся 25 красавіка 1955 года ў горадзе Гродне.

З 1966 па 1973 г. вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. Пасля заканчэння школы паступіў на аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, якое скончыў у 1979 годзе.

Прымаць удзел у выставах пачаў з 1976 года. Член Беларускага Саюза мастакоў з 1981 года.

З 2008 года працуе выкладчыкам у Інстытуце сучасных ведаў імя Шырокава.

Працуе пераважна ў кніжнай, станковай графіцы, камбінаванай тэхніцы, жывапісе. Аформіў шэраг кніг беларускіх і зарубежных аўтараў.

Творчыя працы адметныя метафарычнасцю, сімволіка-алегарычнымі матывамі, асацыятыўнасцю.

1090