Да дня нараджэння Адама Міцкевіча (г.Навагрудак)

Сёлета наш музей правёў шэраг цікаавых і запамінальных акцый для рознаўзроставых груп з нагоды дня нараджэння А.Міцкевіча, якое адзначаецца 24 снежня:
19.12.2009 г. - Адкрыццё выстаўкі “Паэма “Пан Тадэуш” праз час і народы”, на якой прадстаўлены 54 экспанаты з фондаў нашага музея : рукапісы і ілюстрацыі гэтага твора, выданні паэмы 19-20 стст., пераклады на розныя мовы народаў свету, у т.л. на літоўскую, украінскую, венгерскую, латышскую, французскую, кітайскую, эспетанта і іншыя.
19.12.2009 г. - Канцэрт асамбля класічнай музыкі “Элегія” Палаца культуры чыгуначнікаў (г.Баранавічы).
19.12.2009 г.-20.12.2009 г. – ІІІ –ці паэтычны фестываль “Свитязи ясной изящные крылья”. Удзельнікі – самадзейныя паэты, супрацоўнікі Беларускай чыгункі.
20.12.2009 г. - Паэтычная вечарына з удзелам школьнікаў і выпускнікоў навагрудскіх школ, на якой гучалі творы А.Міцкевіча.
22 і 23.12.2009 г. - Наведванне дзіцячых садкоў Навагрудка (№3, №4) з аповядам пра асобу Адама Міцкевіча.

162