Справаздачна-выбарчы сход Беларускага фонда культуры
18.03.2018. адбыўся справаздачна-выбарчы сход грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд культуры". За справаздачны 5-гадовы перыяд фонд у садружнасці з многімі іншымі грамадскімі арганізацыямі, дзяржаўнымі ўстановамі культуры і мастацтва працягваў рэалізоўваць праграмы і праекты, скіраваныя на захаванне культурнай спадчыны, папулярызацыю беларускай культуры за межамі краіны.
На сходзе была абмеркавана і падрыхтавана прапанова аб святкаванні на нашай зямлі 220-х угодкаў з дня нараджэння Адама Міцкевіча. ("Краязнаўчая газета" - №12 (701) - сакавік 2018 г.)
На справаздачна-выбарчым сходзе быў абраны новы склад Рады арганізацыі. У склад Рады Беларускага фонда культуры быў абраны і дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча Мікалай Гайба.