Новости

"К Адаму в гости" - газета "Вечерний Минск"

11.08.2016 г. "К Адаму в гости" - интервью газеты "Вечерний Минск" с директором музея Николаем Гайба. Тираж газеты 110 тыс.экз.
Спасибо за содействие Туркомпании "Виаполь" (директор Галина Потаева), с которой наш музей сотрудничает много лет. Каждую неделю от "Виаполь" у нас группа туристов, в т.ч. в туре "Под звездой Новогрудка"
Читать статью >>> "Вечерний Минск"> http://www.vminsk.by/news/133/78617/


Афіцыйна апублікаваны "Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры"

02.08.2016. афіцыйна апублікаваны "Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры"
>>> чытаць "Кодэкс аб культуры"02.08.2016. афіцыйна апублікаваны "Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры"

>>> чытаць "Кодэкс аб культуры"


Музей у СМІ -выстаўка ікон мастака Ядзвігі Сянько

15.07.2016 г. у эфіры тэлеканала "Навагрудскае тэлебачанне" ("Ново-ТВ") дэманстраваўся сюжэт пра дзеючую ў музеі выстаўку ікон мастака Ядзвігі Сянько.



Глядзець на Youtube - https://youtu.be/ZnutYx9cdnw?list=PLE88B5DEBBECDF272&t=1494


Выстаўка на тэрыторыі музея

У дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 03.07.2016 г. дом-музей прадставіў наведвальнікам выстаўку на тэрыторыі музея. Дэманстраваліся карціны з фондаў музея, звязаныя з творчасцю Адама Міцкевіча, а таксама банерная выстаўка аб жыцці і творчасці А.Міцкевіча.


Выстаўка ікон Ядзвігі Сянько

Аўтар работ Ядзвіга Сянько жыве ў г.Маладзечна Мінскай вобласці.


85 гадоў назад адкрылі Курган памяці Адама Міцкевіча

28.06.2016 г. з гэтай нагоды каля Кургана дом-музей прадставіў выстаўку "Помнікі А.Міцкевічу ў свеце". Свае выстаўкі падрыхтавалі гістарычна-краязнаўчы музей, раённая бібліятэка, цэнтр рамёстваў. Цэнтр культуры паказаў тэатралізаваную пастаноўку "На зямлі легендарнай ліцвінкі".

Курган Адама Міцкевіча ў Навагрудку - адзіны ў Беларусі Курган у памяць чалавека.
Гісторыя яго ўзвядзення тут - """Курган Адама Міцкевіча


Чытаем творы Элізы Ажэшка разам

10.06.2016 г. творы Элізы Ажэшка чыталі і распавядалі пра яе супрацоўнікі раённай бібліятэкі (яны прадаставілі і кніжную выстаўку), музея, а таксама наведвальнікі музея з Польшчы. Зацікаўленымі слухачамі былі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.


Выстаўка з Пасольства Італьянскай Рэспублікі

Фотаыстаўка пад назвай "Зямлестаянне: Эмілья-Рамана 2012" распавядае пра зямлетрасенне ў гэтай паўночнай правінцыі Італіі, у гарадах Балонья, Ферара і іншых, якія ў свой час наведваў і Адам Міцкевіч.


Цырымонія рэгістрацыі шлюбу ў музеі

Урачыстая цырымонія рэгістрацыі шлюбу ў музеі адбылася 10.06.2016 г. Маладыя і ганаровыя сведкі былі ў стылізаваных нацыянальных строях.


Выстаўка-прэзентацыя музея

У Навагрудку прайшлі Дні культуры Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.

У раённым Цэнтры культуры 20.05.2016 г. дом-музей прадаставіў выстаўку-прэзентацыю, якую наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Венесуэлы ў Рэспубліцы Беларусь Хасэ Боггіано Перыччы з жонкай Элізабет Коромото Мора дэ Боггіано, іншыя афіцыйныя асобы, жыхары Наваггрудка.

У гэты ж дзень з выстаўкай пазнаёміліся і ўдзельнікі раённага сходу па выбарах дэлегатаў на 5-ты Усебеларускі народны сход.


"Дзень музеяў" 18.05.2016 г.

УК “Дом - музей Адама Міцкевіча у Навагрудку” на 18.05.2016 г. правёў “Ноч музеяў” пад агульнай тэмай “Музей, як цэнтр культуры”.

- выстаўка з фондаў Пасольства Рэспублікі Італія ў Рэспубліцы Беларусь “Паўночная Італія: землястаянне ” - з 15.00-23.00
- літаратурна-музычная кампазіцыя “Адам і Марыля” - з 16.00-17.00
- кампазіцыя "Спатканне з Тызенгаузам" - 17.20.
- анімацыйная праграма “На зямлі легендарнай Ліцвінкі” - з 18.00-19.00
- выстаўка “Запавет Песняра: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа” з 10.00 да 23.00 (з фондаў мемарыяльнага музея Я. Коласа г. Мінск)


Літаратурна-музычны салон "Дыхаю шчасцем"

03.05.2016 г. Творчы юбілейны вечар Валенцік Ганны Сцяпанаўны, на якім яна прэзентавала свае вершы.Гучала музыка ў выкананні яе ўнучкі, была мультымедыйная прэзентацыя.


Госці музея

30.04.2016 г. музей наведалі пасол Расійскай Федэрацыі ў Літоўскай Рэспубліцы А.І.Удальцоў і папярэдні пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы У.Н.Дражын. Адбылася зацікаўленая размова аб далейшым супрацоўніцтве.


Інфармацыйны банер музея


 Навагрудак - Музей Адама Міцкевіча 2016 27.04.2016 г. Абноўлены інфармацыйны банер пры ўездзе ў г.Навагрудак на вуліцу Міцкевіча з боку г.Дзятлава.






Турнір памяці Адама Міцкевіча

У музеі
22.04.2016 г. у Навагрудку прайшоў рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Адама Міцкевіча сярод навучэнцаў дзіцячых спартыўных школ.




Тэлесюжэт пра выстаўку "Запавет песняра: Якуб Колас..."

19.04.2016 г. - Тэлесюжэт пра выстаўку "Запавет песняра: Якуб Колас"



Здымкі тэлекампаніі ""Ново-ТВ". Глядзець з 23 мінуты 30секунды
Сюжэт з прывязкай да часу - https://youtu.be/NyaNUXSlbnM?list=PLE88B5DEBBECDF272&t=1352


У кіёску музея можна купіць кнігу "Пан Тадэвуш" і іншыя кнігі

У кіёску музея можна набыць кнігі

У музеі У музеі У музеі У музеі

Усе кнігі па цане 60 000 рублёў.


Сустрэча з польскімі калегамі

8 красавіка музей наведалі сябры (члены) Польскага турыстычна-краязнаўчага таварыства (ПТКТ) філіял у г.Сандамір - экскурсаводы (48 чалавек).
Для іх была праведзена польскамоўная экскурсія і адбылася гутарка аб прыцягненні турыстычных груп у наш музей і, увогуле, у Навагрудак і Беларусь.


Выстаўка "Запавет песняра: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа"

8 красавіка ў Доме-музеі Адама Міцкевіча пачне працу выстаўка "Запавет песняра: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа", прымеркаваная да 110-годдзя пачатку яго літаратурнай дзейнасці.

На выстаўцы, якую прадаставіў дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (г.Мінск), праз фатаграфіі людзей, мясцін, твораў наведвальнікі пазнаёмяцца з біяграфіяй народнага паэта, частка жыцця якога была звязана і з Навагрудчынай. Таксама дэманструюцца 18 ілюстрацый мастакоў М.Селяшчука і Б.Заборава да паэмы Я.Коласа “Сымон-музыка”.


Брэйн-рынг у Доме культуры

31.03.2016 г. у Вераб'евіцкім сельскім доме культуры (СДК) музей прыняў удзел (у якасці члена журы) у арганізаваным домам культуры брэйн-рынгу "Гісторыка-культурная спадчына нашага краю", удзельнікамі якога былі каманды вучняў мясцовай школы.
Усе ўдзельнікі гульні атрымалі сувенір ад дома-музея.


Літаратурна-музычная "Гасцёўня"

23 сакавіка ў музеі адбылася чарговая "Гасцёўня" для выкладчыкаў і гасцей Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа.
У працяг праведзенай па музею экскурсіі навучэнцы каледжа ў шляхецкіх строях 19 ст. прадставілі літаратурна-музычную кампазіцыю.


Для мілых дам

4 сакавіка 2016 г. з нагоды Міжнароднага Дня жанчын ў доме-музеі адбыліся экскурсія і музычна-тэатралізаванае прадстаўленне па тэматыцы творчасці Адама Міцкевіча.

Удзельнічалі супрацоўнікі музея і раённай бібліятэкі, дзіцячай школы мастацтваў, гандлёва-эканамічнага каледжа, танцавальны калектыў "Гармонія".

Прысутнічалі кіраўніцтва Навагрудскага райвыканкама, жанчыны - прадстаўніцы ўсіх сфер дзейнасці, актыўныя ўдзельніцы грамадскага жыцця сваіх устаноў, арганізацый і раённых мерапрыемстваў.


Адкрыццё "Года культуры"

26.02.2016 г. у будынку Цэнтра культуры адбылося афіцыйнае адкрыццё "Года культуры" у Навагрудскім раёне.

Музей правёў віртуальную прэзентацыю музея (банерная фотавыстаўка, макет, мультымедыя).


ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Віншуем усіх з Днём роднай мовы!
Вось некалькі запісаў з музейнай Кнігі водгукаў з падзякамі (Сакратарыят Савета Рэспублікі, пагранічнікі Інстытута пагранслужбы, студэнты, школьнікі ...) - гл. фота