Новости

4 ліпеня 2009 г. на 1-м Нацыянальным тэлеканале (БТ) прэм’ера тэлефільма пра Навагрудак з цыкла «Зямля беларуская». Эфір у 17.45.

Здымкі праводзіліся ў Навагрудку (замак, Фарны касцёл, Дом-музей А. Міцкевіча), у вёсках Шчорсы, Лаўрышава, Уселюб, Валеўка, на возеры Свіцязь 22–24 красавіка з удзелам вучняў і настаўнікаў навагрудскіх школ і работнікаў культуры.


6 чэрвеня у Доме-музеі Адама Міцкевіча прайшла чарговая літаратурна-музычная вечарына

Перад прысутнымі выступілі піяністы Аляксандр і Павел Стэцко — ураджэнцы г. Навагрудка, якія зараз вучацца ў Мінску. Аляксандр — у музычным каледжы, Павел — у Акадэміі музыкі. Ён з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу «Маладыя таленты 2009 года», стыпендыятам фонду Прэзідэнта.