Новости

ВІДЭА на сайце музея

На афіцыйным сайце УК "Дом-музей Адама Міцкевіча ў г.Навагрудку" з'явілася старонка "Відэа".

Глядзіце тут: http://www.mickiewicz-museum.narod.ru/video.html і тут http://www.mickiewicz-museum.narod.ru, а таксама тут: http://www.gaiba.narod.ru/video.html


Раённы конкурс аматараў польскай паэзіі+VIDEO

Конкурс аматараў польскай паэзіі

16 снежня 2010 г., напярэдадні дня нараджэння Адама Міцкевіча, ў нашым музеі прайшоў "Раённы конкурс аматараў польскай паэзіі - 2010", у якім прынялі ўдзел вучні, што вывучаюць польскую мову, а таксама вучні, навучэнцы і дарослае насельніцтва, якія не вывучаюць польскую мову. Адпаведна, удзельнікі конкурсу былі падзелены на пяць узроставых катэгорый.

Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.


Мастацкая выстаўка "Зямля маіх продкаў"

З 9 кастрычніка ў музеі працуе мастацкая выстаўка з фондаў музея "Зямля маіх продкаў". На ёй прадстаўлена 20 жывапісных прац 11 аўтараў: Брысач В., Будзейка А., Грушы Р., Жалудка Я., Залаціліна В., І. і Ю. Козел, Качана К., Назаранкі М.,Пранько М.,Ціхамірава Я. У свой час кожны з гэтых аўтараў праводзіў у нашым музеі сваю персанальную выстаўку.


Конкурс бардовской песни

08.10.2010 г.в литературно-музыкальном салоне музея состоялся ПЕРВЫЙ районный конкурс бардовской песни. Было 13 участников и много зрителей. Каждый из участников получил грамоту и призы (книги стихов). Инициаторами конкурса выступил отдел по делам молодежи Новогрудского райисполкома.
Конкурс, по словам участников и зрителей, удался! Он станет традиционным.


Тэатралізаванае прадстаўленне

25 верасня фонд "Краіна замкаў"правёў на тэрыторыі музея тэатралізаванае прадстаўленне, прысвечанае каранацыі ў Навагрудку караля Міндоўга.
Гледачамі былі ўдзельнікі "Ратары-клубаў" з Беларусі, Літвы, Польшчы, шматлікія турысты і жыхары Навагрудка.

У гэты ж дзень музей наведала вялікая група замежных дыпламатаў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь.


Выстаўка вышываных ікон

24 верасня пачала працу персанальная выстаўка народнага майстра Алены Піразевай «Святло праваслаўных святых».
На выстаўцы экспануюцца створаныя ёю вышываныя іконы.
А.М.Піразева жыве ў в.Навасады Навагрудскага раёна.


Рэгістрацыя шлюбу ў Доме-музеі Адама Міцкевіча

20.08.2010 г. у залах нашага Дома-музея ўпершыню адбылася ўрачыстая цырымонія рэгістрацыі шлюбу.
Свой шлюб зарэгістравалі жыхарка Навагрудка і грамадзянін Расійскай Федэрацыі Алена і Канстанцін Чарапніны.
Гэтая рэгістрацыя была першай выяздной і для Навагрудскага аддзела ЗАГС.


Творчая сустрэча (Навагрудак)

13 - пятніца - :-) - жніўня 2010 г. у музеі адбылася творчая сустрэча журналістаў Беларускага тэлебачання Алега Лукашэвіча і Аляксандра Аляксеева з жыхарамі Навагрудка..
Яны - аўтары шырокавядомых шматсерыйных дакументальных тэлефільмаў з цыкла “Эпоха” пра Еўфрасінню Полацкую, Тадэвуша Касцюшку, Адама Міцкевіча, Марка Шагала і іншых.
Шырокую вядомасць ва ўсім свеце мае іх фотаальбом “Спадчына Беларусі” за які аўтары сталі лаўрэатамі прэміі “За духоўнае адраджэнне” (2005 г.). У 2009 г. імі выдадзены фотаальбом “Скарбы Беларусі”, які аўтары падаравалі нашаму музею.


Прэм'ер-міністр Літоўскай Рэспублікі ў музеі А. Міцкевіча

У канцы ліпеня 2010 г.музей наведаў Прэм'ер-міністр Літоўскай Рэспублікі сп. Андрус Кубілюс ў час яго велападарожжа па гістарычных мясціных Беларусі.


Новые цены на посещение музея

ВНИМАНИЕ!

С 08.06.2010 г. установлены новые цены на индивидуальное посещение и экскурсионное обслуживание в нашем музее.

ЦАНА БІЛЕТАЎ: (з 08.06.2010г.)

школьнікі - 1000 руб.
навучэнцы прафесійных, сярэдне-спецыяльных, вышэйшых устаноў - 1500 руб.
дарослыя грамадзяне - 2000 руб.

Экскурсіі:
школьнікі, студэнты - 8000 руб., дарослыя - 15000 руб., на замежных (англійскай, польскай) мовах - 25000 руб.
Прапануюцца аглядныя і тэматычныя экскурсіі.


Партрэт Адама Міцкевіча - у падарунак (г.Навагрудак)

28 мая 2010 г. музей наведалі супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Была праведзена экскурсія па музею і па памятных мясцінах г.Навагрудка.
У час сустрэчы дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Пракапцоў У.І. падараваў музею ўласную работу – партрэт Адама Міцкевіча “Боль паэта”, якая заняла пастаяннае месца ў літаратурна-музычнай гасцёўні нашага музея.


Каштоўны падарунак музею (г.Навагрудак)

У час наведвання нашага Дома-музея 22.05.2010 г. пасол Фінляндыі ў Літоўскай Рэспубліцы спадарыня Marja-Liisa Kijunen падаравала музею каштоўны падарунак – паэму “Пан Тадэуш” у перакладзе на фінскую мову. Кніга выдадзена ў фінскім горадзе г. Порвоо ў 1921 г. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута 2 гады назад у час ранейшага наведвання нашага музея спадарыняй паслом. У нашым музеі гэта 15-ая па ліку паэма “Пан Тадэуш” ў перакладзе на замежныя мовы. Сярод іншых, што мае музей – пераклады на латышскую, венгерскую, балгарскую, кітайскую і інш. мовы.


Да міжнароднага Дня музеяў (Дом-музей Адама Міцкевіча)

Да Міжнароднага дня музеяў, які штогод адзначаецца 18 мая, у музеі распачынаеца персанальная мастацкая выстаўка Аляксея Будзейкі (г.Бабруйск). Нарадзіўся Аляксей Нікітавіч у 1937 г. у в.Кайшоўка былога Навагрудскага павета (цяпер: Карэліцкі раён). З 1968 г. працаваў выкладчыкам Бабруйскага прафесійнага вучылішча дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Узнагароджаны срэбнай і дзвюмя бронзавымі медалямі ВДНГ СССР.
Адкрыццё выстаўкі 14 мая ў 15.00.


9 МАЯ - Дзень Перамогі

У самым пачатку вайны, у чэрвені 1941г. , Дом-музей Адама Міцкевіча быў разбураны трапіўшай у яго нямецкай авіябомбай. З даваеннай экспазіцыі музея сёння ў нас экспануюцца камплект мэблі і бронзавая мадэль помніка А.Міцкевічу ў г.Парыжы, якую купілі ў 1937 г. ва ўдавы скульптара Антонія Бурдэля.

На фота: Разбураны ў вайну гарадскі квартал і адбудова дома-музея А.Міцкевіча (фота 1950 г.)


"Обычная жизнь" фотовыставка в Новогрудке

С 18 марта 2010 г. в галерее Дома-музея А.Мицкевича – коллективная фотовыставка «Обычная жизнь».

На фотовыставке зритель увидит многообразие жанров, стилей и направлений. Здесь есть постановочный и репортажный портрет, пейзаж и натюрморт, документальная съемка и фотомонтаж, цветная и черно-белая фотографии.

Куратор выставки: Вадим Качан - Член БОО «Фотоискусство», Белорусского Союза дизайнеров, Союза фотохудожников России.
Посвящается 170-летию фотографии.


Узагарода за працу (г.Навагрудак)

Па выніках работы за 2009 год Упраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама Дом-музей Адама Міцкевіча ўзнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі "Лепшая установа культуры года" і каштоўным падарункам.

Некаторыя вынікі года:

наведвальнікаў - 22 105 чалавек, экскурсій - 606, масавых мерапрыемстваў - 34.


Фотовыставка "100% АРАБИКА" (г.Новогрудок)

Жители и гости Новогрудка смогут со 2 февраля увидеть в галерее Дома-музея Адама Мицкевича неожиданную для белорусов экспозицию. Потому, что всех троих авторов А. Антаненко, В. Раковича, Д. Бельского кроме фотографии обьединяет еще одно неординарное увлечение. Они — члены единственного в Беларуси спелеоклуба «Геликтит-ТМ» и за плечами у каждого – годы путешествий и десятки экспедиций в глубочайшие пропасти мира.

100% Арабика. Мы любим кофе, но это не этот прекрасный напиток, а спрятанный в Абхазии в горах Западного Кавказа на высоте почти 3000 м. маленький затерянный мир.
Так а о чем – выставка? Выставка об Арабике. О том месте на земном шаре, где, побывав один раз, стремишься попасть снова и снова. Где не работают телефоны, нет дорог, трава в рост человека и вечное величие вздымающихся к бесконечно глубокому небу вершин. Первозданная красота, не тронутая цивилизацией. Где чувствуешь себя песчинкой, но понимаешь, что ты – тоже неотъемлемая часть этого мира. Мы хотим показать зрителю настоящую, 100% Арабику!


Паэтычная вечарына (г.Навагрудак)

8 студзеня ў Доме-музеі Адама Міцкевіча адбылася першая ў гэтым годзе паэтычная вечарына. Госцем літаратурна-музычнага салона быў беларускі і расійскі паэт, ураджэнец Навагрудчыны Іван Карэнда. Сёння ён жыве ў г.Маскве, піша вершы па-беларуску (пераважна) і па-руску. Шмат яго твораў пакладзена на музыку і гучаць у выкананні вядомых беларускіх і расійскіх спевакоў.


Да дня нараджэння Адама Міцкевіча (г.Навагрудак)

Сёлета наш музей правёў шэраг цікаавых і запамінальных акцый для рознаўзроставых груп з нагоды дня нараджэння А.Міцкевіча, якое адзначаецца 24 снежня:
19.12.2009 г. - Адкрыццё выстаўкі “Паэма “Пан Тадэуш” праз час і народы”, на якой прадстаўлены 54 экспанаты з фондаў нашага музея : рукапісы і ілюстрацыі гэтага твора, выданні паэмы 19-20 стст., пераклады на розныя мовы народаў свету, у т.л. на літоўскую, украінскую, венгерскую, латышскую, французскую, кітайскую, эспетанта і іншыя.
19.12.2009 г. - Канцэрт асамбля класічнай музыкі “Элегія” Палаца культуры чыгуначнікаў (г.Баранавічы).


"Адам Міцкевіч і сучасная сусветная культура"

6 лістапада музей вітаў звыш 30-ці вучоных з Гродна, Мінска, Полацка, Масквы, Варшавы, Гданьска, Кракава… Сустрэча ў Навагрудку была другім днём міжнароднай навуковай канферэнцыі “Адам Міцкевіч і сучасная сусветная культура”, якая напярэдадні пачалася ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. У “навагрудскай часцы” канферэнцыі выступленні вучоных раскрывалі непарыўную сувязь творчасці і грамадскай дзейнасці А.Міцкевіча з яго роднай зямлёй. Завяршыла канферэнцыю навуковая экскурсія “Шляхам Адама Міцкевіча”.


Літаратурна-музычная вечарына (г.Навагрудак)

5 лістапада ў літаратурна-музычным салоне музея адбылася вечарына “В любви – любовью состоялся”, прысвечаная культуры эпохі рамантызму, творчасці Адама Міцкевіча і Аляксандра Пушкіна. У вечарыне, якая прайшла з элементамі тэатралізацыі, удзельнікамі і выканаўцамі былі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Гучалі вершы Міцкевіча, Пушкіна, музыка Шапэна, Агінскага, Глінкі, Шуберта.

Вечарына адбылася ў рамках сумеснага праекта музея і каледжа - “Свет супрацоўніцтва”.


Выставка "Мелочи жизни" Натальи Дегтяревой (г. Новогрудок)

С 17 октября в Доме-музее Адама Мицкевича работает персональная выставка Натальи Дегтяревой, члена Народоного фотоклуба "Минск". По образованию она — программист. Но, как отметила автор, "десять лет работы программирования в области бухгалтерии и делопроизводства оказались неспособными выбить из меня наивный романтизм и желание смотреть на мир детскими глазами первооткрывателя".


Міністр культуры ў Навагрудку

23 верасня 2009 г. наш музей наведаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Паўлавіч Латушка.


Музейны семінар у Лідзе

23-24 верасня на базе Лідскага гісторыка-мастацкага музея адбыўся абласны семінар дырэктараў і навуковых супрацоўнікаў музеяў, на якім абмяркоўваліся традыцыйныя і інавацыйныя формы музейна-адукацыйнай дзейнасці. Семінар быў цікавым і карысным. Было паказана тэатралізаванае прадстаўленне і файер-шоу ў Лідскім замку, а таксама шэраг музейна-адукацыйных праграм.