Новости

В августе 2009 г. выставки, концерты

26.08.2009 г. Міністр замежных спраў Літоўскай Рэспублікі...
18.08.2009 г. Фільм пра Навагрудак...
09.08.2009 г. Выстаўка кананічнага жывапісу...
08.08.2009 г .Канцэрт класічнай музыкі...


Здымкі тэлепраекта г.Навагрудак

21 ліпеня 2009 г. тэлекампанія “+TV” (ОДО “БЕЛВИАСАТ”) правяла здымкі для падрыхтоўкі тэлепраграмы праекта “Энцыклапедыя гарадоў Беларусі”. Дадзены праект расказвае аб мінулым і сучасным малых гарадоў, гістарычных падзеях, знакамітых ураджэнцах і архітэктурных помніках. Тэлепраграма будзе трансліравацца ў кабельных сетках Беларусі і праз спадарожнікавыя сістэмы.


4 ліпеня 2009 г. на 1-м Нацыянальным тэлеканале (БТ) прэм’ера тэлефільма пра Навагрудак з цыкла «Зямля беларуская». Эфір у 17.45.

Здымкі праводзіліся ў Навагрудку (замак, Фарны касцёл, Дом-музей А. Міцкевіча), у вёсках Шчорсы, Лаўрышава, Уселюб, Валеўка, на возеры Свіцязь 22–24 красавіка з удзелам вучняў і настаўнікаў навагрудскіх школ і работнікаў культуры.


6 чэрвеня у Доме-музеі Адама Міцкевіча прайшла чарговая літаратурна-музычная вечарына

Перад прысутнымі выступілі піяністы Аляксандр і Павел Стэцко — ураджэнцы г. Навагрудка, якія зараз вучацца ў Мінску. Аляксандр — у музычным каледжы, Павел — у Акадэміі музыкі. Ён з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу «Маладыя таленты 2009 года», стыпендыятам фонду Прэзідэнта.